Перайсці да зместу

Хільдэ Герг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хільдэ Герг
Пол жанчына
Спецыялізацыя гарналыжны спорт
Нарадзілася 19 кастрычніка 1975(1975-10-19)[1] (49 гадоў)
Грамадзянства
Рост 171 см
Вага 70 кг
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мацільда «Хільдэ» Герг (ням.: Mathilde «Hilde» Gerg, нар. 19 кастрычніка 1975, Ленгрыс) — нямецкая гарналыжніца, алімпійская чэмпіёнка і чэмпіёнка свету, пераможца 20 этапаў Кубка свету. Універсал, паспяхова выступала ва ўсіх дысцыплінах гарналыжнага спорту. Стрыечная сястра гарналыжніцы Аннемары Герг.

У Кубку свету Герг дэбютавала 17 студзеня 1993 года, у лютым 1994 года атрымала сваю першую ў кар’еры перамогу на этапе Кубка свету, у супергіганце. Усяго мае на сваім рахунку 20 перамог на этапах Кубка свету, большасць з якіх у хуткасных дысцыплінах. Найлепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету, з’яўляецца для Герг 2-е месца ў сезоне 1998/99. Чатыры разы Герг перамагала ў асобных заліках Кубка свету, у супергіганце ў сезонах 1996/97 і 2001/02 і ў камбінацыі ў сезонах 1997/98 і 1998/99.

На Алімпійскіх гульнях 1994 года ў Лілехамеры заняла 18-е месца ў супергіганце і 8-е месца ў камбінацыі, акрамя таго стартавала ў гіганцкім слаламе і слаламе, але ў абедзвюх дысцыплінах сышла з дыстанцыі ў другой спробе.

На Алімпійскіх гульнях 1998 года ў Нагана заваявала залаты медаль у слаламе, апярэдзіўшы Дэбору Кампаньёны ўсяго на 0,06 сек, і бронзавы медаль у камбінацыі, акрамя гэтага была 9-й у хуткасным спуску, 10-й у супергіганце і 13-й вігант слаламе.

На Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці заняла 4-е месца ў хуткасным спуску і 5-е месца ў супергіганце, акрамя таго стартавала ў камбінацыі, але не дабралася да фінішу.

За сваю кар’еру ўдзельнічала ў шасці чэмпіянатах свету, на якіх у асабістых відах заваявала тры бронзавыя медалі, а на чэмпіянаце свету 2005 года заваявала золата ў камандных спаборніцтвах.

Выкарыстоўвала лыжы вытворчасці фірмы Voelkl. Завяршыла спартовую кар’еру ў 2005 годзе.

Зноскі

  1. Hilde Gerg // Brockhaus Enzyklopädie